22 красавіка 2024 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксандравіча Дуніна-Горкавіча (1854–1927), географа, этнографа, сацыёлага, краязнаўца паўночнай часткі Заходняй Сібіры
Аляксандр Аляксандравіч Дунін-Горкавіч нарадзіўся ў 1854 г. у Ружанах Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Быў трэцім сынам губернскага сакратара Аляксандра Іосіфавіча Горкавіча, які паходзіў са старажытнага дваранскага роду Дуніных. Аляксандр Дунін-Горкавіч закончыў Гродзенскую класічную гімназію, пасля – Лісічанскае сярэдняе прафесіянальнае вучылішча, што знаходзілася паблізу Санкт-Пецярбурга. Пасля заканчэння вучылішча атрымаў кваліфікацыю інжынера-лесавода і званне ляснога кандуктара. Стажыроўку праходзіў у Царскасельскім лясніцтве.
10 кастрычніка 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Віктаравіча Калацэя (1971), беларускага культуролага, фалькларыста, этнографа
Вячаслаў Віктаравіч Калацэй нарадзіўся 10 кастрычніка 1971 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Бацька, Віктар Іванавіч Калацэй, — настаўнік матэматыкі, дырэктар Камянецкай СШ № 1 (1975–1996); маці, Лізавета Цярэнцьеўна, працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1988 г. Вячаслаў скончыў Камянецкую сярэднюю школу з сярэбраным медалём.
Кастрычнік 2019 г. — 80 гадоў з часу ўтварэння Падлескага народнага хору (Ляхавіцкі р-н; 1939)
У вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў кастрычніку 1939 г. быў створаны самадзейны хор. Яшчэ трыма гадамі раней саліст Беларускага радыё Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі (1897–1967), ураджэнец гэтай вёскі, які нейкі час настаўнічаў у роднай вёсцы, стварыў пры школе харавы гурток, заахвочваў моладзь да спявання народных песень.
22 сакавіка 2019 г. — 170 гадоў з дня нараджэння Васіля Антоніевіча Катовіча (1849–1937), святара, этнографа, публіцыста
Васіль Антоніевіч Катовіч нарадзіўся 22 сакавіка 1849 г. у вёсцы Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці), дзе з даўніх часоў жылі і працавалі на пастырскай ніве яго продкі. Род Катовічаў мае пісьмовае пацверджанне з 1570 г., калі нарадзіўся Ян Катовіч, будучы «святар грэцкі». У сям’і Антонія Катовіча было пяцёра сыноў, і ўсе сталі святарамі.
23 кастрычніка 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Супрунчыка (1942), народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве, мастака, этнографа
Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Піліпа Фядотавіча (1910–1944) і Аксінні Сцяпанаўны Супрунчык (1913–2000) ён быў чацвёртым. Бацька загінуў на фронце ў час вызвалення Польшчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
25 ліпеня 2015 г. – 175 гадоў з дня нараджэння Юльяна Фаміча Крачкоўскага (1840–1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, археографа, краязнаўцы, педагога
Юльян Фаміч Крачкоўскі нарадзіўся 25 ліпеня 1840 года ў вёсцы Азяты Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і арганіста ўніяцкай царквы. Бацька Юльяна паходзіў з беларускіх сялян, меў нямнога зямлі і змалку прывучаў дзяцей да гаспадаркі.
10 студзеня 2015 г. – 215 гадоў з дня нараджэння Адама Дамінікавіча Сузіна (1800–1879), кандыдата філасофіі, удзельніка польскага нацыянальна-вызваленчага руху, падарожніка, сакратара Зялёнага союза Таварыства філаматаў
Адам Сузін нарадзіўся 10 студзеня 1800 года ў маёнтку Кулігоўшчына Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Маёнтка таго даўно няма, а месца гэта цяпер ля вёскі Босяч Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – капітан Дамінік і Аўгіння Сузіны.
21 чэрвеня 2014 г. – 150 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Казіміравіча Сержпутоўскага (1864–1940), этнографа, фалькларыста, мовазнаўца, правадзейнага члена Інбелкульта
21 чэрвеня 1864 года ў беднай сялянскай сям’і Сержпутоўскіх, якая жыла ў вёсцы Бялевічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Слуцкі раён Мінскай вобласці) нарадзіўся хлопчык Алесь. Яму было каля сямі месяцаў, калі бацьці пераехалі на Ганцаўшчыну, на хутар паблізу вёскі Пярэвалакі (цяпер у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці).
13 кастрычніка 2013 г. – 240 гадоў з дня нараджэння Лукаша Іосіфавіча Галамбёўскага (1773–1849), польскага гісторыка, этнографа, архівіста
Лукаш Іосіфавіч Галамбёўскі нарадзіўся 13 кастрычніка 1773 года ў вёсцы Пагост каля г. Пiнска (цяпер Пагост-Загародскі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці). У Дубровіцы (зараз раённы цэнтр на Украіне) скончыў манаскую школу. Працаваў бібліятэкарам у вядомага гісторыка Т. Чацкага, разам з якім дзеля адшукання кніг і рукапісаў наведаў многія кляштары і касцёлы Польшчы.
23 кастрычніка 2012 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Супрунчыка (1942), народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве, мастака, этнографа
Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.